Беларуская Служба

У 2025 годзе Польшча атрымае  каля 400 км новых аўтадарог

22.12.2024 14:36
Сярод іншага, будзе здадзены 67-кіламетровы адрэзак аўтамагістралі А2 паміж Седльцамі і Бялай-Падляскай, паблізу з беларускай мяжой.
ІлюстрацыяTwitter/GDDKiA

У 2025 годзе кіроўцы ў Польшчы атрымаюць каля 400 км новых аўтдарог, у тым ліку больш за 67-кіламетровы ўчастак аўтамагістралі А2 паміж Седльцамі і Бялай-Падляскай, паблізу з беларускай мяжой. Такія планы агучыў выконваючы абавязкі кіраўніка  Галоўнага ўпраўленне дарог і аўтамагістралей Польшчы (GDDKiA) Павел Возьняк, — чытаем на партале forsal.pl.

Таксама паўстануць каля 37 км дарогі S1 у Сілезскім ваяводстве; аб'езная дарога Труймяста па трасе S7 з аб'ездам Жукова (38,5 км); некалькі аб'езных дарог, у тым ліку, вакол мясцовасцяў Апатаў, Сухаволя і Ванхоцк.

Тэндарны план GDDKiA на наступны год уключае інвестыцыі ў каля 330 км дарог, у тым ліку ў пашырэнне аўтамагістралі A2 Лодзь - Варшава, будаўніцтва адрэзкаў S17 паміж Люблінам і Грабенным (мяжа з Украінай) і ўчасткаў S19 Via Carpatia ў Мазавецкім ваяводстве.

эж